За тыя дзве гадзіны, што доўжылася наша акцыя, падпісчыкамі нашага выдання сталі звыш дзесяці чалавек. Прычым, гэта былі не толькі гараджане. Некаторыя з із прыйшлі наўмысна, каб аформіць падпіску і атрымаць ад рэдакцыі памятны падарунак. Тым не менш, кожны з тых, хто падпісаўся на раёнку на квартал або паўгоддзе з пустымі рукамі дамоў не вяртаўся. Супрацоўнікі газеты таксама нагадвалі і пра льготу, якую атрымліваюць чытачы-падпісчыкі: на перыяд падпіснога перыяду пры прад’яўленні квітнацыі яны маюць права на льготнае друкаванне ў газеце віншавання або аб’явы прыватнага характару. Майце гэта на ўвазе і вы!
За час акцыі мы пазнаёміліся з многімі цікавымі людзьмі, па-новаму адкрылі для сябе некаторых даўніх і пачынаючых падпісчыкаў, пачулі ацэнку сваёй дзейнасці і парады наконт таго, што б хацелася ім бачыць у раёнцы. Больш падрабязную інфармацыю пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.
А сёння мы прыводзім фотаздымкі некаторых нашых падпісчыкаў. Дзякуем, што выбралі нас!
Сачыце за інфармацыяй пра наступны Дзень падпісчыка і далучайцеся да нашай акцыі, атрымайце сувенір ад рэдакцыі