Заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

Date 06.10.2023 Man
Comment 1136
Заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці

Сення на базе ДУ “Бярэзінская cпецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву” прайшлі тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў, ваенных камісарыятаў і адміністрацыйных пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў.

Аналагічныя мерапрыемствы праводзяцца штогод напачатку кастрычніка ў адпаведнасці з зацверджаным планам заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці  пад кіраўніцтвам старшыні раённага выканаўчага камітэта.

Мэта заняткаў – павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў.

Па словах намесніка ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне Бярэзінскага раёна ваеннага камісарыята Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці, падпалкоўніка  Вадзіма Станкевіча, ужо праведзены заняткі і трэніроўкі з рабочай групай Бярэзінскага райвыканкама па арганізацыі тэрытарыяльнай абароны і групай упраўлення фарміраваннем тэрытарыяльных войскаў Бярэзінскага раёна, а сёння – 6 кастрычніка -  адбылася трэніроўка адміністрацыйнага пункта прыёма асабовага складу тэрытарыяльных войскаў з прыёмам і экіпіроўкай афіцэраў запасу, прызначаных у тэрытарыяльныя войскі Бярэзінскага раёна. У выніку правядзення заняткаў пастаўленыя задачы выкананы, вучэбныя мэты дасягнуты.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER