Уборка і пасяўная - паралельна

Date 10.08.2022 Man
Comment 1152
Уборка і пасяўная - паралельна

У тым, што ў добрага гаспадара работа ў руках павінна кіпець і адначасова можна паспяваць выкронваць некалькі яе відаў, мы пераканаліся на прыкладзе ААТ “Першамайскі”. 

Тут на адным з палеткаў ва ўсю ішла ўборка збожжа, а ў той жа час, у нейкіх пяці кіламетрах адтуль, ужо вялася апрацоўка засеянага ўчастка азімага рапса. Спецыялісты – дырэктар сельгаспрадпрыемтва Юрый Касцюк і галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Пясецкі спяшаліся выканаць гэтую работу да з‘яўлення ўсходаў культуры.

Крыху воддаль, на другім ўчастку поля, на падрыхтоўцы глебы пад пасяўную, працаваў энерганасычаны МТЗ. Неўзабаве і там у зямлю ляжа насенне азімага рапса. Паралельна з гэтым у гаспадарцы вядзецца  цюкаванне і звозка саломы.

- Марудзіць такой парой ніяк нельга, - кажа Юрый Касцюк. – Калі работы не весці комплексна (а так працуем не толькі мы, а і ўсе гаспадаркі раёна), можна штосьці незваротна ўпусціць. А ў селькай гаспадарцы гэта недапушчальна.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30