На пасяўной – лепшыя механізатары

Date 10.04.2023 Man
Comment 1060
На пасяўной – лепшыя механізатары

Да веснавой сяўбы ААТ «Пагосцкі» прыступіў яшчэ да пачатку “хаўера”, у канцы сакавіка. Тады, на 1 красавіка было пасеяна 100 га. аўса. Пасля вымушанага перапынку ў гаспадарцы не сталі доўга раскачвацца і сёння вось ужо трэці дзень пасяўныя агрэгаты працягваюць прыпыненую справу. Кіруюць імі вядомыя механізатары Сяргей Дадонаў і Аляксандр Ермаловіч – яны сеюць зерневыя культуры, а таксама Уладзімір Паддубскі, які заняты высевам травы.

Паралельна з гэтым на палеткі ўносяцца мінеральныя угнаенні. Так на “Расе” гэтай справай займаюцца Іван Ждановіч. Сярод іншых работ – узорванне глебы. Тут стараюцца Васіль Палянскі і Аляксандр Хвашчэўскі. Не менш адказная справа ў механізатараў Аляксандра Пінчука і Вячаслава Кашлачова, якія заняты падрыхтоўкай глебы. На гэтым увесь комплекс праводзімых веснавых палявых работ не завяршаецца, а іх тэмпы і размах з кожным днём, па меры гатоўнасці палеткаў і наступлення аптымальных тэрмінаў, толькі будуць павялічвацца.

У цэлым, у ААТ “Пагосцкі”, па словах спецыялістаў, збожжавыя плануюць адсеяць да Вялікадня. Але пасяўныя работы будуць прадоўжаны, а асноўнай культурай, якой адводзіцца ў гаспадарцы больш за тысячу гектараў, з’яўляецца кукуруза. Так што расслабляцца ранняй вясенняй парой ніхто і не плануе.

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER