Прыступаем да летняга пашавага перыяду!

Date 04.05.2023 Man
Comment 1319
Прыступаем да летняга пашавага перыяду!

На базе ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” сёння адбыўся семінар-нарада для кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў раёна і спецыялістаў ветслужбы па пытаннях выпасу грамадскага пагалоўя жывёлы на час летняга пашавага яе ўтрымання.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук, начальнік райсельгасхарчу Карына Аруцюнян, намеснік начальніка ўпраўленняпа сельскай гаспадарцы райвыканкама Іна Брагіня, а таксама дырэктар дзяржаўнай хлебнай інспекцыі Ігар Зубко.

З арганізацыяй франтальнага метада выпасу жывёлы прысутных пазнаёмілі кіраўнік сельгаспрадпрыемства Іван Штахура, а таксама спецыялісты “Бярэзінскага райаграсэрвіса” - галоўны заатэхнік Надзея Даніленка, галоўны ветурач Васіль Чычын і начальнік комплекса "Паложына" Уладзімір Луканоўскі. Яны не толькі падзяліліся вопытам сваёй работы ў гэтым напрамку, а і акцэнтавалі ўвагу на такіх пытаннях, як вядзенне дакументацыі, падрыхтоўка жывёлы да выпасу, наглядна паказалі вызначэнне ўраджайнасці пашы і г.д.

Старшыня райвыканкама Дзяніс Дзішук перад спецыялістамі галіны паставіў канкрэтныя задачы па арганізацыі летняга пашавага перыяду жывёлы, запатрабаваў больш увагі надаць усім тэхналагічным захадам, якія садзейнічаюць росту малочнай прадукцыі і не паўтараць мінулагодніх памылак, якім могуць адмоўна паўплываць на вытворчыя паказчыкі.

Дададзім, што на сёння гаспадаркі ўжо вывелі свае статкі на палеткі і зараз вядзецца паступовы перавод жывёлы на летні рацыён. Для маючага адбыцца сезона вялікага малака ў гаспадарках ёсць у дастатковай колькасці электрапастухі, ёмістасці для вады, закуплены мел і соль. Пастухі будуць забяспечаны перасоўнымі домікамі. Для стымулявання іх працы прадугледжана сістэма талонаў якасці

 

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER