Шчыра віталі працуючых тут жывёлаводаў новы кіраўнік сельгаспрадпрыемства Віталь Самец, які ўзначаліў яго з 24 студзеня, і старшыня прафсаюзнага камітэта гаспадаркі Галіна Шагойка. Акрамя слоў віншаванняў са святам і пажаданняў добрага здароўя, высокіх вытворчых паказчыкаў і асабістага шчасця, яны пакінулі на кожнай ферме і падарункі.
Своеасаблівы каларыт мерапрыемству прынеслі самадзейныя артысты Чыжахскага сельскага Дома культуры, якія арганізавалі для жывёлаводаў невялічкую канцэртную праграму. Ды так хораша спявалі, што і ўдзельнікі свята не змаглі ўстрымацца і ва ўсю падпявалі аматарам вакальнага мастацтва. Створаны такім чынам прыўзняты настрой, як вядома, - залог добрай працы. А яе вынікі ў ААТ “Багушэвічы” за студзень месяц сведчаць, што тут ёсць прыбаўка малака да аналагічнага мінулагодняга перыяду. Застаецца толькі пажадаць, каб узяты з пачатку года рытм не даў збою.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.