Вось і традыцыйнае тэатралізаванае прадстаўленне для наведвальнікаў раенага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання ператварылася ў сапраўднае падарожжа ў казку альбо прыгоды пад новы год. Усіх яго гледачоў і ўдзельнікаў чакалі разнастайныя конкурсы, гульні, карагоды і песні, а яшчэ… вялікі торт і мноства падарункаў, Аб гэтым загадзя паклапаціліся спонсары мерапрыемства прадастаўнікі ГА “БРСМ” і “Белая Русь”, якія палічылі сваім абавязкам асабіста павіншаваць дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з надыходзячым Новым годам.
Падрабязней аб гэтым чытайце ў нашым навагоднім нумары газеты, а пакуль зараджайцеся святочнай атмасферай мерапрыемства і жывымі эмоцыямі яго ўдзельнікаў.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Аляксандра БЫЧКОЎСКАГА.