Ці цяжка адказваць за правапарадак?

Date 04.03.2022 Man
Comment 817
Ці цяжка адказваць за правапарадак?

Неяк выпадкова ў размове з намеснікам  начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Генадзя Рабізы запытала: 

–  Што складаней служыць у арміі або ў міліцыі?

– Ніколі не задумваўся аб гэтым, – шчыра  прызнаўся Генадзій Мікалаевіч. – І, напэўна, не варта прыводзіць такога размежавання,  бо кожны чалавек у пагонах – вайсковец, міліцыянер, супрацоўнік КДБ, ваенкамата – калега. Мы ўсе выконваем адну і тую ж задачу: забяспечваем бяспеку краіны і яе народа, толькі кожны на сваім участку. Аднак, у параўнанні з армейскай, у міліцэйскай службе ёсць свае асаблівасці. У арміі мне падаецца ўсё прасцей: тут – свае, а  там – чужыя. Пастаўлена задача,  выдадзены загад  – і наперад. У нас жа іншая спецыфіка. Тут усе свае, нават злачынцы – гэта ж нашы людзі. Яны да нас не з іншай планеты прыляцелі Ды і работа ў міліцыі не бяздумнае выкананне загадаў і інструкцый, яна патрабуе больш аналітыкі, большага разважання, вечнага пошуку сутнасці кожнай з’явы, канкрэтнай сітуацыі, асобы канкрэтнага чалавека. Гэта больш цікава і больш складана. Тут нават памыліцца нельга, бо ад твайого рашэння напрамую залежыць вера людзей у справядлівасць, у вялікую сілу дабрыні перад злом.           

Служба дні і ночы 

Па характару сваёй працы аўтару гэтых радкоў даволі часта даводзіцца сустракацца, гутарыць з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, удзельнічаць у рэйдах, браць інтэрв’ю. І кожны раз пераконваюся, быць міліцыянерам – гэта не так проста. Не выпадкова ў гэтую службу заўсёды ішлі нямногія, а  прыходзіў   хто прыходзіў па “рамантычных” і іншых прычынах, доўга не затрымліваліся. Прычына даволі  простая: рамантыка хутка праходзіла, бо днём і ўначы – напружаная нялёгкая работа, мабільны  тэлефон не замаўкае і ў выхадныя дні, і ў водпуску. Таму заставаліся самыя – самыя мэтанакіраваныя, настойлівыя, з абвостраным пачуццём справядлівасці людзі.

Галоўнае  - не лічбы 

Звычайна ў прафесійныя святы, падводзячы вынікі зробленага, справаздачы начальнікаў вызначаюцца пярэстасцю лічбаў, якія амаль не ўспрымаюцца і не запамінаюцца. Такія справаздачы для вышэйстаячага начальства. Мы ж заўважым, што калектыў Бярэзінскага РАУС заўсёды вызначаўся высокімі паказчыкамі ў аператыўна-службовай дзейнасці. Цяперашняе кіраўніцтва яго, асабовы састаў гэтыя лепшыя традыцыі імкнуцца пераймаць і развіваць. Зараз перад ахоўнікамі правапарадку пастаўлена задача ператварыць міліцыю з органа караючага ў службу, якая дапамагае людзям, ахоўвае іх бяспеку. І работа гэта ацэньваецца цяпер не па нейкіх там галачках-палачках, працэнтах і г.д., а па тым, наколькі міліцыянеры дапамаглі кожнаму канкрэтнаму чалавеку. Бо калі, скажам, раскрыта 99 крадзяжоў са 100, то таму аднаму чалавеку, якому не вернута маёмасць, ад гэтых працэнтаў не лягчэй.

 Лепшыя з лепшых

 З разуменнем гэтага і нясуць службу супрацоўнікі аддзела. У іх ліку начальнік штаба капітан міліцыі Аляксей Крывянкоў і  намеснік  начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі капітан міліцыі Вадзім Сакаў. У свой час яны атрымалі рэкамендацыю на паступленне ў  Магілёўскі інстытут МУС Рэспублікі Беларусь., адвучыліся і вярнуліся на службу ў родны аддзел.  Ды і  служаць г этыя праваахоўнікі дастойна. 

Не сорамна насм за старанне і адказнасць  начальніка аддзялення крымінальнага вышуку маёра  міліцыі Уладзіміра Сялейкі. Не раз бярэзінцы дзякавалі яго за аператыўнае выкрыццё крадзяжоў і прынцыповую пазіцыю за злодзеяў.  На слыху ў бярэзінцаў і  добрыя справы  старшага оперупаўнаважанага крымінальнага вышуку  маёра міліцыі  Паўла Кавалева. Трэба падкрэсліць,  што яго асноўны ўчастак працы – пошук без вестак прапаўшых людзей.                                                              

У калектыве РАУС зарэкамендавалі сябе надзейным таварышам, добрасумленным супрацоўнікам, адказным калегам старшы інспектар – дзяжурны аператыўна – дзяжурнай службы міліцыі  грамадскай бяспекі маёр міліцыі Руслан Макараў, Няма пытанняў з  нясеннем службы ў старшага дзяржаўнага інспектара аддзялення ДАІ  старшага лейтэнанта міліцыі Дзмітрыя Харытончыка.

Спраўна нясе міліцэйскую службу і ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі  капітан міліцыі Сяргей Собаль,  інспектар крымінальна – выканаўчай  інспекцыі лейтэнант міліцыі Яўгенія Жукоўская, малодшы ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі старшына міліцыі  Аляксандр Маісеенка, міліцыянер – вадзіцель аператыўна – дзяжурнай службы прапаршчык міліцыі Анатолій Філіповіч,  інжынер- праграміст  групы інфармацыйнага забеспячэння Міхаіл Арцюшэўскі.                                     .

 добрыя традыцыі не знікаюць 

… Час імчыць, мяняючы твары міліцыі . Але яна  па-ранейшаму на варце нашага спакою днём і ноччу. Радуе, што на змену старэйшаму пакаленню ў рады міліцыі ўліваецца новае адукаванае папаўненне, якое свята зберагае і захоўвае традыцыі сваіх былых калег. Рабіць гэжта маладым нецяжка. бо ветераны міліцыі – частыя госці ў калектыве.       

У аддзеле пануюць парадак і строгая дысцыпліна. Супрацоўнікі ведаюць, што начальнік і яго намеснікі бываюць надзвычай патрабавальнымі. І прыемна. што большасць міліцыянераў разумеюць такі падыход кіраўніцтва і   сваю ўласную  адказнасць перад людзьмі. 

Вось чаму меры, прымаемыя калектывам аддзела па забеспячэнню грамадскага парадку, асабістай і маёмаснай бяспекі людзей, эканамічнай стабільнасці, дазваляюць кантраляваць крымінагенную абстаноўку ў раёне, дасягнуць паляпшэння шэрагу паказчыкаў у аператыўна-службовай дзейнасці. Службамі і падраздзяленнямі аддзела вядзецца мэтанакіраваная прафілактычная работа па папярэджванню злачынстваў і парушэнняў, адпрацоўваюцца адміністрацыйныя ўчасткі Бярэзіншыны, укараняюцца новыя формы работы. Усе гэта няпроста,  але рэальна па сілах людзям у пагонах, чые вялікае  прызванне надзейна абараняць законныя правы і інтарэсы грамадзян.

 Міілана ТРАПЯНОК.   

Фота Алены ГРОМАВАЙ,

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER