Галоўная тэма гутаркі – летняя падпрацоўка ў студатрадах.
Кацярына Юр’еўна расказала пра ўмовы ўступлення ў студатрад, афармленне неабходных дакументаў, асвятліла пытанні працоўнай дысціпліны і адказнасці, узровень заробкаў, адказала на пытанні школьнікаў. Таксама распавяла пра прадпрыемствы і арганізацыі Бярэзіншчыны, якія прымуць летам моладзь на падпрацоўку і коратка азнаёміла са спісам работ, на якіх давядзецца быць занятымі. Потым паразмаўлялі пра жыццё маладзёжнай арганізацыі і магчымыя мерапрыемствы ў перспектыве.
У час сустрэчы можна было падаць заяўку на ўступленне ў студатрад.
Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.
Фота аўтара.