…Чырвоныя кветкі на чорным каменні, імёны на мармуровай дошцы, слёзы ў вачах маці, якія так і не дачакаліся сваіх любых з той не зусім зразумелай вайны на далёкай афганскай зямлі. І яшчэ форма колеру “хакі”, мноства пажоўклых ад часу чорна-белых фотаздымкаў, з якіх на нас глядзяць вайскоўцы… Усё гэта экспанаты кампазіцыі “На выженной афганской земле”.
.jpg)
15 лютага – дзень вываду савецкіх войскаў з Афганістана – дата, якая прымушае задумацца вельмі пра многае. Нягледзячы на тое, што тэма афганскай вайны сёння мае вельмі шмат самых разнастайных трактовак, відавочна адно – такія паняцці, як гераізм і патрыятызм, не залежаць ад часу, ад месца і палітычнага ладу. Яны, нібыта вечныя ўзоры паводзін чалавека ў экстрэмальнай сітуацыі, праяўляюцца аднолькава – як сёння, так і стагоддзі таму. Як і на той вайне, дзе нашы суайчыннікі выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, і памяць аб якой і сёння жыве ў нашых сэрцах.
– Я вельмі добра памятаю, як у 80-х, калі нам было каля дзесяці гадоў, мы ўжо добра ведалі назвы “Кундуз”, “Кандагар”, “Джэлалабад” – таму што там служылі нашы блізкія ці знаёмыя. Афганская вайна ўпісала радкі свайго сумнага летапісу ў многія беларускія сем’і, – адзначыў, выступаючы старшыня Бярэзінскага раённага савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі. – Што ж датычыцца тых, хто прайшоў гэтую вайну, то можна сказаць з упэўненасцю, што сёння ветэраны Афганістана – гэта на самай справе моцны атрад, які вядзе зладжаную і арганізаваную работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні нашай моладзі і актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Таму зычу ім моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця.
.jpg)
Па традыцыі Віктар Валянцінавіч уручыў падзякі райвыканкама. Іх атрымалі Сяргей Карповіч і Сяргей Паджары.
.jpg)
Пераемнасць пакаленняў была відавочнай і ў час мерапрыемства – побач з воінамі-інтэрнацыяналістамі сядзелі юныя хлопцы і дзяўчаты. Гледзячы на сур’ёзныя позіркі гэтых зусім яшчэ маладых людзей, было відавочна – яны таксама разумелі ўсю ўрачыстасць моманту. Садзейнічалі гэтаму і надзвычай шчымлівыя і пранікнёныя спевы самадзейных артыстаў Аляксандра Антанюка, Яўгенія Зубара, Юліі Пашкевіч, Аляксандра Міхайлоўскага, Кацярыны Страхоўскай, Алега Купіча і Дзмітрыя Мешалкіна.
.jpg)
- Мне падумался сення, як усё ж такі добра, што сёння нашы салдаты нясуць службу толькі на сваёй зямлі. Што не ляцяць больш на Беларусь з далёкага замежжа “пахавальныя”, што “чорныя цюльпаны” засталіся толькі на камянях манументаў… - гаварыў Арсеній Казачонак СШ №2. – На жаль мы мала ведаем пра падзеі тых часоў. Але я думаю, што гэта тэма не пакіне мяне яшчэ доўга.
.jpg)
- Мяне таксама крануў да глыбіні душы канцэрт-рэквіем, - зазначыў Максім Сашко з СШ №3. – Вайсковая тэма, яна для мяне актуальная, бо я хачу стаць ваенным і з пашанай насіць ваенную форму.
.jpg)
- Канцэрт і выстава атрымаліся выключныя, - падкрэсліла Каця Жаўняровіч, - не часта можна пабачыць, каб мае равеснікі свяцілі ліхтарамі тэлефонаў у знак падтрымкі спевакоў. У мяне таксама ў душы віруюць пачуцці гонару і пашаны да воінаў-інтэрнацыяналістаў, тых хто выканаў свой абавязак і вярнуўся дамоў. Вечная памяць загінуўшым, што адышлі ў вечнасць маладымі, назаўсёды застаўшыся вернымі прысязе і Радзіме!
Падрабязней чытайце на старонках нашай газеты.
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
.jpg)
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.