Ваша нялёгкая і такая важная праца заўсёды была і знаходзіцца ў пашане, яе вынікі ствараюць утульнасць для нашых грамадзян, прымнажаюць эканамічны патэнцыял краіны прырастаннем новых вытворчых аб’ектаў. Вашы намаганні застаюцца на доўгія гады і ўпрыгожваюць гарады і вёскі, робяць іх прывабнымі. Наогул, будаўнічая галіна з’яўляецца адной з самых шануемых у грамадстве, а стан яе дзейнасці яскрава адлюстроўвае эканамічнае развіццё краіны і яе перспектывы. Няхай будуць яны толькі станоўчымі і пазітыўнымі.
Шчыра віншуем членаў калектыву і яго ветэранаў, усіх калег-будаўнікоў са святам і жадаем вам не ведаць стомы ў выкананні сваёй падзячнай місіі, быць заўсёды запатрабаванымі, Моцнага здароўя вам, дабрабыту і шчасця!
Адміністрацыя і прафкам ДБУП “ПМК-182”.