Тым не менш, ААТ “Пагосцкі” сёння займае першы радок у зводцы па ўраджайнасці збожжавых культур з паказчыкам 34,6 цэнтнера с гектара. Гэтае дае магчымасць і камбайнерам, і вадзіцелям на адвозцы збожжа дасягаць запаветных тысячных паказчыкаў. А двое з іх – Аляксандр Зязюла і Вячаслаў Семашкевіч – змаглі з пачатку жніва перавесці ўжо па 2000 тон збожжа. На сёння гэта адзіныя двухтысячнікі ў раёне. Нягледзячы на свой малады ўзрост, Аляксандр і Вячаслаў не навічкі на ўборцы, працуюць яны выдатна і ў папярэднія гады таксама выходзілі ў разрад двухутысячнікаў.
Яшчэ аднаго маладога вадзіцеля гаспадаркі, Уладзіслава Трафімава, ушаноўвалі ў гэты дзень прыбыўшыя на палетак госці. І хоць яго паказчык пакуль што дасягнуў адной тысячы перавезенай збажыны, гэта таксама выдатны поспех.
З такім жа дасягненнем словы віншаванняў выказваліся і ў адрас камбайнавага экіпажа ў саставе Юрыя Гомана і Андрэя Крумкача.
Малайцы, што тут скажаш. З года ў год дасягаць высокіх паказчыкаў на жніве зусім няпроста. І таму іх сёлетнія поспехім ўдвая больш каштоўныя.
Трэба дадаць, што ў “Пагосцкім” ёсць яшчэ адзін камбайнавы экіпаж, які дасягнуў тысячнага намалоту. У яго ўваходзяць лепшы камбайнер Бярэзіншчыны Вячаслаў Кашлачоў і яго малады напарнік Арцём Татаронак. Запаветны рубеж яны адолелі больш тыдня назад і зараз плаўна набліжаюцца да двухтысячнага паказчыка. Спадзяёмся, што і ён акажацца па плячы дружнай камандзе.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.