– 25 лютага, у дзень выбараў я абавязкова пайду на выбарчы участак для таго, каб прагаласаваць за будучых дэпутатаў. Па-першае, гэта лічу сваім абавязкам і правам, а па-другое, я такім чынам унясу свой асабісты ўклад у далейшае развіццё нашага грамадства і краіны. Сапраўды, аддаючы голас за таго ці іншага кандыдата, мы набываем права выбраць таго, хто па нашым меркаванні будзе годна адстойваць менавіта нашы інтарэсы і клапаціцца пра наш далейшы дабрабыт, у тым ліку і пра заўтрашні дзень краіны. Мне, як маладой маці, вельмі хочацца, каб Рэспубліка Белаусь заўсёды была квітнеючай, мірнай, незалежнай і каб усім наступным пакаленням жылося тут шчасліва і светла.