Зубная фея ў гасцях у дзетак

Date 24.03.2022 Man
Comment 1756
Зубная фея ў гасцях у дзетак

У рамках акцыі “Здаровая ўсмешка” дзіцячы сад №3 наведала зубны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Анжаліка Паркалава і расказала ў старэйшых групах пра тое, як трэба правільна даглядаць за зубамі, каб не было карыеса.

Таксама паказала на макеце як правільна чысціць зубы і патлумачыла чаму неабходна паласкаць рот пасля ежы.

Важна: пры першых прызнаках карыеса трэба абавязкова ісці на прыём да ўрача. І самае галоўнае – не баяцца лячыць зубы.

Адказ дзеці расказалі вершык і запрасілі доктара абавязкова завітваць яшчэ.

- Дорым дзецям здаровую ўсмешку, - пракаментавала Анжаліка Генадзьеўна. – Падобная акцыя праводзіцца кожны год адпаведна з загадам Міністэрства аховы здароўя. Зубныя ўрачы на працягу тыдня наведваюцца ў навучальныя ўстановы і дзіцячыя сады з прафілактычнымі гутаркамі. Аднак і акрамя акцыі мы рэгулярна правяраем дзетак на наяўнасць зубных захворванняў. У дзіцячым садзе №3 дзеткі проста малайцы, ведаюць усе, што зубы трэба абавязкова чысціць.

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Сентябрь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30