Сустрэча намесніка старшыні аблвыканкама з бярэзінскімі аўтамабілістамі

Date 25.01.2022 Man
Comment 422
Сустрэча намесніка старшыні аблвыканкама з бярэзінскімі аўтамабілістамі

Сёння ў калектыве філіяла “Аўтамабальны парк №22” адбылася дыялогавая пляцоўка з удзелам намесніка старшыні аблвыканкама Аляксандра Кручанава. У ёй прынялі ўдзел і работнікі РКУВП «Бярэзінская ЖКГ». Падчас мерапрыемства Аляксандр Уладзіміравіч дэталёва расказаў аб новым праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, перадумовах, якія выклікалі яго стварэнне, адрозненнях, што ўнесены ў гэты дакумент.

Як падкрэсліў А. Кручанаў, маючы адбыцца рэферэндум па прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі стане самай галоўнай палітычнай падзеяй года і вельмі важна, каб у ім прынялі ўдзел грамадзяне нашай рэспублікі, выказалі сваё волевыяўленне і зрабілі правільны крок.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел генедаральны дырэктар ААТ “Мінаблаўтатранс Уладзімір Федаровіч і намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Бабура.

У ходзе сустрэчы адзначалася, што калектывам аўтапаркаў вобасці рэгулярна аказваецца пасільная дапамога, у тым ліку і ў рамонце аўтавакзалаў райцэнтраў вобласці. Так, зараз рыхтуецца каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт і Бярэзінскага аўтавакзала. Работы намячаецца правесці ў 2023 годзе.

Падчас сустрэчы ўзнімаліся і некаторыя іншыя пытанні.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER