Ардэнаносец Ганна Дзюк сустракае 85-гадовы юбілей

Date 23.10.2023 Man
Comment 1345
Ардэнаносец Ганна Дзюк сустракае 85-гадовы юбілей

Свой 85-гадовы юбілей Ганна Аляксееўна Дзюк з аграгарадка Лешніца не сустракае ў адзіноце.

Каб павіншаваць яе з такой знамянальнай датай, з кветкамі і падарункамі завіталі шаноўныя госці – старшыня раённага савета ветэранаў Анатолій Зябко, старшыня раённага камітэта прафсаюза АПК Марына Каўзуновіч і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Пагосцкі”  Крысціна Паддубская.

Ганна Аляксееўна  - ветэран працы з 42-гадовым працоўным стажам, рабіла даяркай, загадчыцай малочнатаварнай фермы, эканамістам, узнагароджана ордэнам Дружбы народаў.

- Хоць жыццё склалася так, што няма ў мяне дзяцей, - гаворыць Ганна Аляксееўна, - але дзякуючы маім суседзям Пабялусцікавым і сацыяльнаму работніку Святлане Сіняк я не адчуваю сябе адзінокай, і вельмі ўдзячная ім за штодзённую дабрыню, клопат і ўвагу, удзячна ўсім, хто мяне памятае.

Алена Громава.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER
Другие материалы в этой категории: « За помощью – к участковому Можно ли пить медовуху? »