Таму мужчыны відавочна хваляваліся перад наведзенымі на іх тэлекамерамі і на пытанні інтэрв’ю адказвалі не вельмі красамоўна.
Дадавала хвалявання ім і тое, што на да іх на палеткі прыбыла прадстаўнічая дэлегацыя для таго, каб павіншаваць істотнай працоўнай перамогай – асягненнем тысячнага рубяжа на перавозцы збожжа ад камбайнаў. Героі жніва атрымалі падарункі і падзячныя лісты ад старыні раённага выканачага камітэта Дзяніса Дзішука, старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктара Маліноўскага, старшыні РК прафсаюза работнікаў АПК Марыны Каўзуновіч, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (Галіна Сакалоўская) і, безумоўна, свайго непасрэднага кіраўніка – дырэктара ААТ “Юрадзец” Аляксандра Крука.
У чарговы рэйс за збожжам вадзіцелі выпраўляліся на ўпрыгожаным яскравымі лагатыпамі і чырвонымі сцяжкамі з лічбай “1000 тон”. Верыцца, што неўзабаве на рахунку старанных працаўнікоў будзе і па дзве тысячы перавезеных тон хлеба.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.