“Наш жывёлавод” – у “Бярэзінскім райаграсэрвісе”

Date 19.01.2023 Man
Comment 668
“Наш жывёлавод” – у “Бярэзінскім райаграсэрвісе”

Чарговым адрасам акцыі “Наш жывёлавод” стала ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”.

Выказаць шчырыя словы падзякі за старанную працу да работнікаў ферм разам са старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Марынай Каўзуновіч прыбылі дырэктар сельгаспрадпрыемства Іван Штахура і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Ірына Чабатар. Акрамя салодкіх пачастункаў для сумеснага чаяпіцця, жывёлаводы атрымалі і невялікія падарункі.

– Наша мерапрыемства, – гаварыў Іван Мікалаевіч, – супала са святам Вадохрышча. Таму ў першую чаргу віншую вас з ім і жадаю ўсім моцнага здароўя і бадзёрасці. І, безумоўна, вялікі дзякуй за вашу працу і прыкладаемыя намаганні. Ад вынікаў работы жывёлагадоўчай галіны, вашай працавітасці, у многім залежыць не толькі ваш заробак і фінансавы стан, а і дабрабыт гаспадаркі ў цэлым. Нам ёсць да чаго прыкладаць свае намаганні. Веру, што разам мы зможам дасягнуць большага, да чаго і будзем імкнуцца.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER