Не з маніторынгам, а з падарункамі

Date 20.01.2023 Man
Comment 739
Не з маніторынгам, а з падарункамі

Прыемным сюрпрызам для работнікаў МТК “Мікулічы” ААТ “Першамайскі” аказаўся візіт старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марыны Каўзуновіч, бо прыехала яна сюды не з чарговым маніторынгам захавання належных умоў працы і дысцыпліны, а з салодкімі падарункамі і шчырымі словамі падзякі за працу ў рамках праводзімай зараз акцыі “Наш жывёлавод”. Свае падарункі ўручылі працаўнікам фермы таксама дырэктар сельгаспрадпрыемства Юрый Касцюк і старшыня прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Алена Сінкевіч. Да салодкіх пачастункаў яны дадалі кубачі і новы электрачайнік.

-Мы ўдзячны кожнаму з вас за старанную працу, - адзначыў Юрый Касцюк, - і імкнёмся да таго, каб для вас былі створаны належныя ўмовы, а праца аблягчалася. Я веру ў вашу працавітасць і ў тое, што сваімі намаганнямі вы зможаце не толькі атрымліваць годную заработную плату, а і павялічыце нашы вытворчыя паказчыкі, а разам з імі і дабрабыт гаспадаркі ў цэлым.

Дарэчы будзе дадаць, што ў “Першамайскім” літаральна ў канцы года быў задзены  эксплуатацыю новы прафілакторый йдля маладняку буйной рагатй жывёлы. Яшчэ адной навіной у жывёлагадоўлі (праўда, не такой істотнай) стала прызначэнне на пасаду загадчыцы фермы “Лагі” Таццяны Жалезнай, новага кіраўніка (да выканання сваіх абавязкаў яна прыступіла толькі на гэтым тыдні). Тут, у Лагах, даглядаюць бычкоў. На ферме акрамя загадчыцы шчыруе яшчэ трое чалавек: вартаўнік Уладзімір Рослік, а таксам два даглядчыкі – муж і жонка Наталля Белабровік і Пётр Бубенька.  Гэты невялічкі дружны калектыў працуе з аддачай. І ў тым, што сельгаспрадпрыемства па выніках мінулага года атрымала  па 614 грамаў прыбаўлення ў вазе кожнай галавы БРЖ, ёсць і іх заслуга.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER