Таму і не марудзяць з гэтай справай у СУП “АграМАЗ” і ўжо з 21 красавіка шырокім фронтам прыступілі да нарыхтоўкі кармоў. На канец тыдня тут ужо была закладзена адна траншэя ў аддзяленні “Васілеўшчына” на тысячу тон і вялася закладка яшчэ адной ва Уюноўцы.
Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Яўген Пілецкі, усяго ў працэсе занята парадка 18 алдзінак тэхнікі. Гэта 3 касы, 3 корманарыхтоўчыя камбайны, двое грабель і 10 адзінак тэхнікі на транпарціроўцы сенажу да месца яго закладкі. Мехатрад працуе зладжана і без збояў, усе занятыя ў ім стараюцца на сумленне. Вызначыць кагосьці асобна ў гэтай справе няма магчымасці, бо кожны механізатар або вадзіцель на сваім месцы з’яўляецца своеасаблівым звяном непарыўнага выторчага ланцужка, разрыў якога прывядзе да збою ўсёй сістэмы. А дапусціць гэтага нельга. Яшчэ да пачатку кампаніі з яе ўдзельнікамі правялі сход, на якім былі вызначаны нормы і расцэнкі за выкананую работу. Яны даволі выоскія, таму матэрыяльная зацікаўленасць у членаў мехатрада відавочная. Нялішнім будзе дадаць, што ўсе яны на перыяд работ забяпечваюцца гарачым харчаваннем.
Укосная плошча траў першага ўкосу складае 1700 гектараў. Нарыхтаваць з іх плануюць не менш 10 тысяч тон сакавітага корму і каля 200 тон сена. Яго, дарэчы, таксама рыхтуюць, ёсць ужо каля 75 тон. Дабіраць да планавай лічбы (а гэта каля 17 тысяч тон сенажу) будуць за кошт траў другога і трэцяга ўкосу. Добрым падспор’ем стануць і аднагодкі, частка якіх пасеяна, работа гэтая яшчэ не завершана і працягваецца. І, безумоўна, папоўніць кармавую базу кукурузны сілас. Такім чынам патрабаванне аб тым, каб гаспадарка мела палутарагадавы запас кармоў, тут будзе выканана. Тым больш, што такая практыка ў гаспадарцы стала традыцыйнай і з года ў год не дае збояў.
Падкошванне траў на падкормку жывёле у “АграМАЗе” не вядуць. Як патлумачыў спецыяліст, жывёла пастаянна знаходзіцца на аднатыпным кармленні і на пашу яе не ганяюць, бо перавод з аднагу віду кармлення на другі можа адмоўна адбіцца на самаадчыванні буронак і вытворчасці малака. Актуальны такі працэс толькі для тых гаспадарак, дзе сярэднясутачны ўдой складае 10-12 кілаграмаў, у любушанцаў гэты паказчык стабільна перавышае 20 кілаграмаў.
У дзень свайго прыезду ў “АграМАЗ” мы пабывалі на розных ппалетках, пабывалі на меесцы закладкі сенажу, пагутарылі і з удзельнікамі касавіцы. Пры гэтым пераканаліся ў высокіх тэмпах вядзення работ, іх зладжанасці і станоўчым настроі людзей. А як жа: травастой густы і багаты, тэхніка працуе без паломак, надвор’е спрыяе якаснаму правяльванню скошанай масы, тэрміны закладкі траншэй вытрымліваюцца, а якасць нарыхтаванага корму адпавядае неабходным патрабаванням, ён багаты на спажыўныя рэчывы, што абяцае атрыманне высокіх надояў.
Сярод удзельнікаў “зялёнага жніва” – механізатар Мікалай Буры. Да яго энерганасычанага трактара МТЗ-3522 падчэплена 9-мятровая каса, якая здольная не толькі выкашваць траву, а і пры неабходнасці і плюшчыць яе. Агрэгат працуе ў рэжыме расцілу травы – так яна хутчэй падсыхае, затым правяленая да патрэбнай канцэнтрацыі вільгготнасці зграбаецца ў валкі і трапляе ў траншэю. Мікалай Мікалаевіч – чалавек працавіты, у гаспадарцы не першы год і акрамя работы з касой выконвае ў той ці іншы перыяд шмат іншых работ.
Уладзіміра Слабко мы сустрэлі непадалёк ад вагавай гаспадаркі, дзе яго гружаны вяікі МАЗ на шляху поле – сянажная траншэя праходзіў абавязковае ўзважанне: дакладны ўлік павінен быць ва ўсім. Вадзіцель у кампаніі нарыхтоўкі кармоў задзейнічаны з самага яе пачатку і паспеў зрабіць ужо не адзін дзясятак рэйсаў.
Хапае спраў на касавіцы і механізатарам Уладзіміру Караваму і Станіславу Цэдрыку. Іх трактарам з падчэпленымі граблямі няма калі прастойваць, бо скошаная трава павінна своечасова быць паварочана, каб хутчэй правяліцца і не страціць спажыўных рэчываў.
Клопатам пра нарыхтоўку кармоў жывуць гэтымі дннямі не толькі члены мехатрада, бо і іншыя работнікі гаспадаркі добра разумеюць, што ад вынікаў кампаніі залежыць работа асноўнай яе галіны – жывёлагадоўлі, якая з’яўляецца пастаяннай крыніцай даходаў і дабрабыту сельгаспрадпрыемства.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.