У мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Калячка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Вольга Мельнічонак і галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук.
У 2022 годзе кадравы патэнцыял ЦРБ папоўніўся на 8 маладых урачоў і 11 работнікаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.
Ва ўступным слове галоўны ўрач Крысціна Крук назвала ўсіх пайменна, адзначыла таксама прысутных на мерапрыемстве работнікаў медыцынскай сферы, якія працуюць не першы год.
Таксама Крысціна Аляксандраўна расказала пра ўзровень заробкаў медыцынскага персаналу, курсы павышэння кваліфікацыі і іншае.
У ходзе сустрэчы Дзяніс Дзішук расказаў маладой змене пра Беразіно і раён, уласны досвед работы, адзначыў першасную неабходнасць вырашэння кадравага патэнцыялу, без якога немагчыма развіццё горада і раёна.
Галоўнае пытанне, якое прагучала падчас сустрэчы – жыллёвае, без вырашэння якога маладым спецыялістам складана думаць пра тое, каб застацца ў нашым горадзе пасля адпрацоўкі.
У ходзе гутаркі Дзяніс Ігаравіч зазначыў што гэтае пытанне паступова будзе вырашацца. У хуткім часе пачнецца будаўніцтва шматпавярховага дома па вуліцы Кастрычніцкай. Плануецца, што там буде некалькі арэндных кватэр для медыкаў.
Старшыня райвыканкама засяродзіў увагу, што Беразіно паступова развівацца: адкрыты шматфункцыянальны цэнтр, дзе і бібліятэка, і ЗАГС, і рэакцыя, і маладзёжны цэнтр. Хутка каля будынка з’явіцца фотазона.
У планах па развіцці горада - адкрыццё музе у будцынку цэнтра рамёстваў.
– Мы заўсёды рады маладым, іціцыятыўныўным, кампетэнтным кадрам, – гаварыў Дзяніс Ігаравіч. – І будзем рабіць усё магчымае, каб вы засталіся ў нас, працавалі на карысць нашага Бярэзінскага раёна.