У фае была агранізаваная гульневая пляцоўка, дзе можна было адказаць на пытанні віктарыны, знайсці парушэнні правілаў бяспекі ва ўсталяванні печкі, расказаць пра прынцып работы вогнетушыцеля. У актавай зале ўдзельнікам мерапрыемства прапанавалі вывесці правілы бяспекі падчас прэзентацыі “Формула бяспекі”, паглядзець фота пажараў мінулага года, паслухаць выступленні работніка службы ратавання, інспектара энерганагляду, спецыяліста Паплаўскага сельвыканкама.
Выдатным падарункам для прысутных стаў канцэрт народнага сямейнага калектыва “Радзіна” Новінскага сельскага дома культуры. Дарэчы, гэта ўжо не першы сельскі сход з канцэртам, які праводзіцца у Новінах, і на гэты раз у госці завіталі нават рэпарцёры сталічнага тэлебачання. Кожны ўдзельнік схода атрымаў ад ратавальнікаў наглядную прадукцыю, што не дасць забыцца пра сустрэчу — буклеты “Бяспека ў кожны дом”, “Не прапальвай сваё жыцце!”, “Бяспечная эвакуацыя” і іншыя.
Акрамя таго, падчас віктарыны былі разыграныя вогнетушыцель, кружкі і флікеры з напамінам пра тэлефоны службы ратавання.
“Беражыце сябе, людзі. А пры надзвычайнай сітуацыі ратуйцеся і без прамаруджвання телефануйце па нумары 101!” – галоўны напамін, які хацелі данесці ратавальнікі. Нагадаем, што ў “лідарах” сярод прычын узгаранняў у нашым раёне – парушэнні правілаў карыстання печамі, неасцярожнасць пры курэнні, парушэнні правілаў карыстання электрапрыборамі.