Адданыя роднай зямлі

Date 13.06.2022 Man
Comment 990
Адданыя роднай зямлі

Праца на зямлі стала сэнсам жыцця для Мікалая Жорава, Сяргея Ждановіча і Дзмітрыя Драгуна з ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс”.

У кожнага з іх за плячыма – больш за тры дзесяцігоддзі працоўнага стажу. Гэтыя людзі штогод паказваюць сваю адданасць роднай зямлі адказнымі адносінамі да даручаных спраў. Не пакідае без увагі такіх працаўнікоў аграпрамысловага комплексу старшыня прафсаюза АПК Марына Каўзуновіч. Так, да кожнага з названых перадавікоў яна завітала з падарункамі і шчырымі словамі падзякі за добрую працу.

Мікалай  Жораў працуе на трактары МТЗ-3522. Звычайна ён заняты на ворыве глебы, на сяўбе.

- Памятаю дакладную дату, калі ўладкаваўся ў гаспадарку (тады яшчэ саўгас “Знамя Октября”), - гаворыць Мікалай Віктаравіч, - 5 студзеня 1985 года. З таго часу нязменна тут і шчырую.

На нарыхтоўцы сена задзейнічаны зараз Сяргей Ждановіч на трактары МТЗ-82.1 з граблямі ГВР-63. На сяўбе кукурузы ён заняў 1 месца, і быў адзначаны як пераможца спаборніцтваў у час вясенне-палявой кампаніі.

Пасля службы ў арміі прыйшоў у гаспадарку і Дзмітрый Драгун. Ён быў заняты на ўнясенні мінеральных тукаў, цяпер шчыруе і  на МАЗе, і на “Росе”, працуе з ядахімікатамі.

- Актыўныя, руплівыя, нястомныя ў справах… Кожны з гэтых механізатараў толькі са станоўчага боку зарэкамендаваў сябе за гады працы ў арганізацыі, - дадала старшыня пярвічнай арганізацыі ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Ірына Чабатар.

 

Мікалай Жораў

Сяргей Ждановіч

 

Дзмітрый Драгун

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER