“Наш жывёлавод” у ААТ “Багушэвічы”

Date 30.01.2023 Man
Comment 748
“Наш жывёлавод” у ААТ “Багушэвічы”

Падарункі, салодкія пачастункі і фільтры для вады атрымалі працаўнікі ферм ААТ “Багушэвічы” ў ходзе акцыі “Наш жывёлавод”.

Раніца панядзелка і пачатак чарговага працоўнага тыдня для работнікаў ферм ААТ “Багушэвічы” пачаліся з прыемнага візіту да іх гасцей у рамках правядзення прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. Хаця, уласна, прыбыўшых гасцямі таксама назваць нельга, бо дырэктар сельгаспрадпрыемства Юрый Сухоцкі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Галіна Шагойка і эканаміст Вера Бандзік бываюць тут амаль штодня. Ды і старшыню райкама прафсаюза работнікаў АПК Марыну Каўзуновіч ведаюць жывёлаводы не па чутках, а асабіста і заўсёды рады сустрэчы з ёй.

Шчырыя словы падзякі за нястомную працу, пажаданні поспехаў у выкананні ўскладзеных на іх абавязкаў і моцнага здароўя былі падмацаваны і невялікімі персанальнымі падарункамі, а таксама салодкімі пачастункамі для калектыўнага чаяпіцця. Безумоўна, знойдуць сваё прымяненне і прывезеныя на кожную ферму фільтры для ачысткі пітной вады.

Акцыя “Наш жывёлавод” ідзе да завяршэння. У хуткім часе падобныя сустрэчы адбудуцца з жывёлаводамі ААТ “Уша” і “Брадзец”.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Комментарии   

# RE: “Наш жывёлавод” у ААТ “Багушэвічы”Вадим 30.01.2023 19:18
Подарили фильтры для воды.Я думал в деревнях все в порядки с водой,а нет и там её нужно фильтровать.
Ответить