З падзякамі абкама прафсаюза

Date 31.01.2023 Man
Comment 1348
З падзякамі абкама прафсаюза

Удзельнікамі акцыі “Наш жывёлавод” на гэты раз сталі працаўнікі ферм ААТ “Уша”.

Адметнай рысай чарговага выезду стала тое, што на сустрэчу ў гаспадарку акрамя старшыні райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Марыны Каўзуновіч прыбыў і галоўны прававы інспектар абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Андрэй Лагвінец. Прыехаў ён не з пустымі рукамі. Траім работніцам ферм сельгаспрадпрыемства – аператарам машыннага даення Наталлі Сакалоўскай, Святлане Малашкевіч і жывёлаводу Ірыне Шукан – ён уручыў падзячныя пісьмы старшыні абкама прафсаюза за шматагадовую дабрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, адданасць выбранай прафесіі ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” і каштоўныя падарункі.

Падарункамі былі таксама адзначаны і іншыя жывёлаводы ААТ “Уша”, пачастункамі да салодкага стала. А для таго, каб у гэтых калектывах ніколі не пераводзіася свежагатаваныя гарбата, за якой можна сабрацца ўсім разам у час перапынку, старшыня прафкама гаспадаркі Віктар Фядотаў пакінуў на кожнай ферме новенькі электрачайнік.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER

Комментарии   

# З падзякамі абкама прафсаюзаВадим 31.01.2023 21:50
Ну вот догадались чайники подарить к сладостям,а то предыдущим фильтры для воды.Ешь сладость и запивай водичкой чистой,холодной, фильтрованной.
Ответить

Подписка

Видео о районе

Календарь

« Июнь 2026 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30