Напрыклад, для Дар’і Караткевіч. Яна – малады спецыяліст, якая толькі з 1 красавіка прыбыла ў гаспадарку і заняла пасаду інжынера па ахове працы.
Як кажуць, прама з карабля і на баль. Адразу ж давялося спасцігаць асновы шматлікіх інструкцый, патрабаванняў і нарматыўных актаў, якія тычацца захавання норм аховы працы на кожным з відаў работ, забеспячэння працаўнікоў спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай аховы, інструктажаў, допускаў і г.д.
– Вядома, – расказвае Дар’я, – у час вучобы асновы гэтых ведаў мы атрымлівалі, але не ў такім аб’ёме. Ды і тэарэтычная падрыхтоўка вельмі і вельмі адрозніваецца ад практычных спраў. Таму паралельна з выкананнем ускладзеных на мяне абавязкаў займаюся і тэорыяй, вывучэннем усіх неабходных дакументаў. Што датычыцца работы, то прынялі мяне на першым маім месцы дружалюбна. А словы нашага дырэктара Сяргея Счаснага аб тым, што калектыў гаспадаркі – гэта вялікая і дружная сям’я, бачу, для яго не пусты гук. Стараюся і я годным чынам упісацца ў гэтую сям’ю.
Як высветлілася, Дар’я – выпускніца Клічаўскага сельскагаспадарчага каледжа. А наш раён выбрала для размеркавання невыпадкова, бо сама тутэйшая – родам з Мацевіч. Такім чынам, у «Арэшкавічах» – чарговае папаўненне маладымі кадрамі. І гэта радуе.
Яшчэ адным маладым спецыялістам тут з’яўляецца і Мікіта Крафт. Для яго сёлетняя корманарыхтоўка таксама будзе памятнай і стане сапраўдным экзаменам на сталасць.
Так здарылася, што Мікіта гэтымі днямі аказаўся ў ролі выконваючага абавязкі дырэктара сельгаспрадпрыемства. Між тым, у яго за плячыма ўсяго два гады працоўнага стажу работы тут у якасці галоўнага інжынера.
Але малады спецыяліст не губляецца, працуе ўпэўнена і, што называецца, трымае руку на пульсе часу, валодае ўсёй неабходнай інфармацыяй і імкнецца наладзіць ход нарыхтоўкі кармоў без збояў і прастояў.
– З пачатку касавіцы мы паспелі ўжо закласці адну сянажную траншэю. Убралі прыкладна 152 гектары траў. У іх ліку і 30 гектараў, з якіх нарыхтавалі сена. У хуткім часе, пасля завяршэння рамонту прэса, зацюкуем яго і звязём у сховішча. А сёння працягваем касіць траву. Праз пару дзён, калі яна крыху падвяліцца ў пракосах, пачнём закладку яшчэ адной траншэі. Думаем з першым укосам справіцца ў сціслыя тэрміны, хаця надвор’е ўносіць свае карэктывы дажджамі. Яны крыху запавольваюць работу, але вельмі патрэбныя для нашых пасеваў.
Механізатара Анатоля Калбаску мы засталі непасрэдна ў час касьбы.
– Няпроста працаваць, – дзеліцца ён, – бо трава пасля дажджу вельмі здрабняецца, ператвараецца ў цеста. Гэта ж люцэрна, яна кепска сохне. Але і прастойваць няма калі ў чаканні надвор’я, бо перастаіць, страціць сваю каштоўнасць. За дзень паспяваю пры спрыяльных умовах убраць гектараў па 30-40, а калі поле вялікае, то можна і ўсе 60. Працуем звычайна з 7 гадзін раніцы да васьмі вечара. Абедамі забяспечваюць, прывозяць са сталовай лясгаса. За абеды з нас бяруць чвэрць аплаты, а гэта рублі 2, не болей. Але я часта замест гэтага «ссабойку» бяру з дому – таксама някепскі варыянт.
Так здарылася, што Мікіта гэтымі днямі аказаўся ў ролі выконваючага абавязкі дырэктара сельгаспрадпрыемства. Між тым, у яго за плячыма ўсяго два гады працоўнага стажу работы тут у якасці галоўнага інжынера.
Але малады спецыяліст не губляецца, працуе ўпэўнена і, што называецца, трымае руку на пульсе часу, валодае ўсёй неабходнай інфармацыяй і імкнецца наладзіць ход нарыхтоўкі кармоў без збояў і прастояў.
Пацвярджэнне гэтай думкі мы ўбачылі на мехдвары гаспадаркі. Тут рамонтам свайго корманарыхтоўчага камбайна займаўся Васіль Рашотка.
– Быў бы напарнікам слесар, справы ішлі б намнога хутчэй, – з сумнай усмешкай гаворыць ён. – Ды пакуль што няма такога.
Ды і сам механізатар – спецыяліст на ўсе рукі, запатрабаваны ва ўсе поры года. Вось толькі што паставіў энерганасычаны МТЗ (нават колавую счэпку адчапіць не паспеў пасля высеву на балацінках травяніста-злакавых сумесяў) – і адразу на нарыхтоўку кармоў. Першы ўкос завершыцца – перасядзе на збожжаўборачны камбайн, потым – ізноў на корманарыхтоўку, пасля якой чакае нямала працы на МТЗ, да якога ў механізатара вялікі набор прычапных агрэгатаў і з якімі ён заўсёды выдатна спраўляецца. Калі тут адпачываць? Дарэчы, аналагічная сітуацыя назіраецца і ў іншых сельгаспрадпрыемствах. Таму і цэніцца на сяле выдатны ме-ханізатар вельмі высока.
Вартыя самых шчырых слоў падзякі і астатнія ўдзельнікі касавіцы. Акрамя названых механізатараў, іх у гаспадарцы яшчэ нямала. Так, на касьбе задзейнічаны Ігар Макарэвіч на МТЗ-1221. Напарні-кам Васілія Раштокі з’яўляецца Аляксандр Паркалаў, які таксама працуе на корманарыхтоўчым камбайне. Дастаўку правяленай масы да месца захоўвання забяспечваюць пяць адзінак тэхнікі – трактарысты Аляксандр Аўчыннікаў, Канстанцін Кухаронак і Мікалай Грузд, кіроўцы МАЗаў Віктар Лучына і Павел Ермаловіч.
У тым, што сельгасфіліял «Арэшкавічы» з’яўляецца адным з лідараў раённага спаборніцтва па вытворчасці малака, ёсць істотны ўклад корманарыхтоўшчыкаў гаспадаркі. Несумненна, што і сёлета гаспадарка не збавіць сваіх пазіцый.
А дапамогуць ёй у гэтым названыя старанныя працаўнікі, якіх пасля завяршэння першага ўкосу, чакаюць і другі, і трэці, і ўборка кукурузы.
Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.