Па нарматыўнай дакументацыі Міністэрства аховы здароўя вакцынаваць дзяцей можна ва ўзросце ад 12 гадоў са згоды бацькоў.
Медыцынскія работнікі праводзяць гутаркі ў школах, выступаюць на бацькоўскіх сходах, размаўляюць індывідуальна пры наведванні бацькоў у працоўных калектывах.
З 1 студзеня ў раёне і горадзе вакцынавана больш за 100 дзетак. Між іншым, дзеці вакцыну пераносяць добра, без пабочных эфектаў.
— У адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя ў нас прадугледжана вакцынацыя дзяцей ва ўстановах адукацыі. Праводзіцца апытанне бацькоў, бярэцца пісьмовая згода, медработнік выязджае ў медпункт установы адукацыі і прышчапляе, — тлумачыць галоўны ўрач райбальніцы Крысціна Крук. — Таксама робім прышчэпкі дзецям у працэдурным кабінеце паліклінікі.