Як жывеш, малады спецыяліст? На сустрэчы са старшынёй райвыканкама

Date 06.06.2023 Man
Comment 2199
Як жывеш, малады спецыяліст? На сустрэчы са старшынёй райвыканкама

Не так даўно старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзяніс Дзішук праводзіў сустрэчу з маладымі спецыялістамі сістэмы аховы здароўя, якія працуюць на Бярэзіншчыне. А днямі аналагічнае мерапрыемства было наладжана і са спацыялістамі, якія на працягу 2020-2022 гадоў прыбылі ў наш раён і папоўнілі рады працаўнікоў сельскай гаспадаркі.

Цікавая, змястоўная, не закамплексаваная і карысная адбылася размова ў той дзень. Было пра што расказаць маладым спецыялістам з напрацаванага ўжо вопыту, з таго, як складваюцца ў іх справы на першым працоўным месцы, як прыняла іх наша старонка, ці ёсць нараканні на бытавыя ўмовы і заробкі. Сустрэча насіла форму дыялога і нярэдка яго тон задаваў Дзяніс Ігаравіч сваімі зваротамі і пытаннямі. Не трэба губляцца, падкрэсліў ён, калі здараюцца цяжкасці адаптацыі ў новым калектыве, а тым больш расчароўвацца ў выбранай прафесіі, бо яна вельмі ганаровая і запатрабаваная ў грамадстве. Любыя кадравыя пытанні, перастаноўкі, накіраванне ў іншую сельскасгападрчую арганізацыю вырашаюцца на раённым узроўні. І дапамога ў гэтым плане заўсёды буде аказвацца. Тое ж датычыць і далейшага прафесійнага росту, замацавання на Бярэзіншчыне пасля адпрацоўкі абавяковага тэрміну. Тыя ж, хто паспяхова  пройдзе адпаведнае навучанне і практыку ў перадавых гаспадарках, маюць магчымасць заняць адказную кіруючую пасаду.

І такія прыклады сапраўды ёсць. Так, кандыдатуру маладога агранома ААТ “Брадзец” Ігната Трушко гэтымі днямі ўзгадняюць на пасаду начальніка раённай насеннай інспекцыі. У перапектыўны кадравы рэестр кіруючага персаналу пасля праходжання адпаведнай практыкі на базе лепшых гаспадарак рэспублікі залічаны галоўны інжынер СУП “Зравушка-агра” Уладзіслаў Маркоўскі.

Дарэчы, Уладзіслаў – чалавек мясцовы, навучанне праходзіў па мэтавым накіраванні. Падобна яму на Бярэзінчыну вярнуліся таксама пасля мэтавай падрыхтоўкі Мікіта Крафт, які сёння паспяхова працуе галоўным інжынерам з сельгасфіліяле “Арэшкавічы”, аграном СУП “Зравушка-агра” стаў Максім Пікулік, прадстаўнікамі інжынернай службы ААТ “Пагосцкі” - Уладзіслаў Андрыевіч і Кірыла Мотуз.

Некаторыя юнакі і дзяўчаты, адпрацаваўшы абавязковы тэрмін, заключаюць дагаворы на працяг работы ва ўпадабаных ім калектывах. У іх ліку галоўны аграном ААТ “Пагосцкі” Дзяніс Цітавец і ветурач СУП “АграМАЗ” Кацярына Кокіц. А Арцём Гаруноў, які пачынаў сваю працоўную біяграфію ў існаваўшым раней ААТ “Месціна”, затым спрабаваў сябе ў СУП “Здравушка-агра” і КУП “Мацевічы-агра”, а сёння  прыступае да выканання абавязкаў ветурача ў сельгасфіліяле “Ома”. У пошуках далейшага прыкладання сваіх здольнасцей сёння знаходіцца галоўны бухгалтар ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Аляксандра Токан, якая, верыцца, таксама застанецца на Бярэзіншчыне. Толькі станоўчыя водгукі ідуць пра яе калегу з СУП “АграМАЗ” Аляксандра Бяляева, які зарэкамендаваў сябе і як цудоўны знаўца бухгалтарскай справы, і як адзін з прызёраў конкурсу “Містар-аграпрам”.

Так, па-рознаму складваюцца шляхі маладых спецыялістаў у прафесіі. І многае ў іх далейшай біяграфіі будзе залежыць ад прыкладваемых намаганняў, цярпення, ведання справы, жаання больш глыбокага яе пазнання. З боку ж раённага выканаўчага камітэта і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні робіцца нямала для іх прадукцыйнай працы і замацаванні ў сельскай гаспадарцы і на Бярэзіншчыне. А тыя пытанні, якія падкідвае жыццё, - вырашальныя. Таму на завяршэнні сустрэчы з маладымі спецыялістамі прагучала такая прапанова. У ліпені мяркуецца правесці раённы турзлёт для маладых спецыялістаў. І будзе ён праходзіць не толькі дзеля вызначэння лепшай і мацнейшай каманды, а яшчэ і для таго, каб там, на ўлонні, у непрымусовай абстаноўцы, зноў абгаварыць праблемы, даць адказы на пастаўленыя ў ходзе праведеных сустрэч пытанні, выпрацаваць далейшы шлях сумеснай працы.

Завяршылася мерапрымства на прыемным акордзе: прысутныя на сустрэчы маладыя спецыялісты зрабілі цікавую экскурсійную паездку ў Дукорскі маёнтак.

Дарэчы, сёлета наш раён папоўніць як мінімум восем маладых выпускнікоў сельскагаспадарчых вышэйых навучальных устаноў рэспублікі.

І яшчэ. Мэтавыя накіраванні ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні для паступлення ў сельгасВНУ сёлета атрымалі чатыры выпускнікі школ раёна. Гэта Яна Аўтуховіч, Радзівон Карповіч, Аляксей Гоман і Паліна Кавалёнак. Жадаем ім поспеху пры паступленні на абраныя спецыяльнасці і будзем чакаць у якасці маладых спецыялістаў на роднай Бярэзіншчыне!

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Источник:
Нашли ошибку? Выделите её и нажмите CTRL + ENTER